Нектар сунiчны вусны б даравалi...
А можа 10, ці мо'й крыху болей
Вясну мы сустракаць будзем знава
У звонкім лесі ці ў цвітучым полі.
За ёю мы сустрэнем разам лета
У месячным святле зіхотліва-мядовым,
Каб верыць і надалей, што няспета,
Кахання песьня аб каханні новым.
А ў бабінае лета, нібы ў сне,
Цябе абняўшы ў кужалі туману,
Адчую, як пралескаю ка мне
Ты прыхінешся ўсёй пяшчотай стану.
Бо ў лютым мы сустрэлі новы год
І ён нам дараваў гады пяшчоты
На многія стагоддзі ўпярод,
Як лекі ад тугі і адзіноты.
Жыццё маё! Дай Бог, каб і далей
Нектар сунічны вусны б даравалі
А хвалі возера у бялізне лілей
Твой позірк малахітны калыхалі!
Свидетельство о публикации №116041907258
I ў кожны з iх стракайць Вясну!
За ёй у лета будзе спета,
Як закахаў яе. Адну.
Бо тыя вёсны - смак жыцця:
Нектар сунiчны ў вусны л'ецца!
А ты смяешся, як дзiця,
Усiм адкрыўшы сваё сэрца!
Видок2 20.04.2016 23:32 Заявить о нарушении