Балада пра родную вёску
Градненская вобласць, Беларусь
У тым далёкім, сорак першым
Гатоў быў кожны стаць салдатам
Бо па Еўропе хадзіў пешым
Салдат фашысцкі з аўтаматам
Акупаваў фашыст Еўропу,
Стагналі вугарцы балгары ,
Пад ім стагнаў француз, галандзец
Палякі, рускія, татары
Напалі немцы на Расію
Палілі вёскі, гарады
Забралі Кіеў, Мінск і Вільню,
Баі на смерць, ішлі тады
Беларусь немцы растапталі
І толькі партызанскі край
Ў белай пушчы не чапалі
А вакол пекл, Бог не дай
І маю веску акружылі
У гумно людзей загналі ураз
Цвікамі дзверы усе забілі
Спаліць жывымі быў указ
Якісь хлапчук на кане, хутка
Скакаў, сельчанаў упрадзіць
Што жандармерскі йдзе атрад,
Каб вёску іхнюю спаліць
Хлапчука немцы растралялі
Ляжаў хлапчук і мёртвы конь
Яшчэ для страху пастралялі
І запалілі там агонь
Сухое сена і салома
Гара агня і чорны дым
Ніхто не бачыў такой драмы
А што было ў агні тым
Крычалі людзі, вылічалі
Дзяцей прасілі адпусціць
Нас растраляйце ці узарвіце
Жывымі толькі, не паліце
А злы агонь, рабіў што трэба
Страха згарэўшая ўпала
І чорны дым закрыў усё неба
Як у труне, там цемна стала
Гарэць гумнішча перастала
І як расказваў, бацька мне
Жывымі, спаленыя людзі,
Сцяной , стаялі ў гумне
Ніхто ў пекле тым не выжыў
Дый не было ў іх надзей
А дзетак, мёртвых, сваіх, мамы
Пяшчотна ціснуць да грудзей
Больш сотні іх, спалілі немцы
Ніхто ў агні тым, не уцалеў
І ні старыя, ні малыя
Іх праглаціў агонь і з'еу
Той хлопчык, выбраўся з няволі
Дым вочы есць, баляць цягліцы
Не будзе вескі боль ніколі
На месцы хатаў, папялішчы
Ён стаў на ногі падымацца
Траскучы ноччу быў мароз
Да блізкіх лозаў дабірацца
Ну страх і холад яго трос
Але яму, пашанцавала
З суседняй вёскі людзі йшлі
Бачаць згарэўшае сяло
Яго замёрзлым там знашлі
Хлапец ні чуць не разгібаўся
З марозу ен акачанеў,
Па ім стралялі, ён прыдаўся
Ляжаў як мёртвы і здрантвеў
У хаце грэлі, расціралі ,
Лячылі, як сынка свайго
Згібацца ногі рукі сталі
Жыццё вярнулася ў яго
Ён кожны дзень Богу маліўся
Маліўся, днём і ўначы
Маліўся бацька, яшчэ маці
Прасілі Бога, памагчы
Малілі Бога і жывыя
Што не згарэлі ў тым агні
Без стрэх астаўшыся, без хлеба
Малітвай толькі і жылі
Ен быу жывым, палукалекай
З сабою кожны дзень змагаўся,
Ен стаў хадзіць, хаця кульгаць
Наўсё жыццё, сваё астаўся
У тым гумне, сястра згарэла
І брат згарэў у тым агне
Ну а хлапчук, на кане хуткім
Стаў пасля бацькам родным мне
І вось прышоў год сорак пяты
Пабіты немцы, паў Берлін
З вайны вярнуліся салдаты ,
За труд ўзяліся, як адзін
І вёска стала будавацца
На папялішчах, з хвойных броўн
Зноў сталі хаты паяўляцца,
Хлявы і гумна для кароў
А на тым месцы, каб мы зналі,
Дзе наш народ, спален жывым
Людзей астанкі, захавалі
Вялікі крыж, пастаўлен ім
Пастаўлен помнік, тым згарэўшым
Нявінных ні ў чым людзей
І на рэльефе, мёртвых дзетак
Сціскаюць мамы, ля грудзей
Сюды прыходзяць часта дзеці
Тут цвітуць кветкі, ўсе дні
І ксендз і людзі Бога моляць
За тых, хто спален у агні
Што нам жывым, рабіць сягоння
Каб войнам на зямлі не быць
Што нам вучыць дзе веды браць
Каб сэнс, жыцця , свайго паняць
На гэта, ёсць адзін адказ
Успамнім Божы мы наказ
Не забівай і не крадзі
Хутчэй свой гонар украці
Жонкі суседа, не жадай
Зайздросць, хлусню не развівай
Зямлі багацце, не дзялі
Яно ўсе Божа на зямлі
Жыць па законам, Божым трэба
Гаспадар Бог тут, а не мы
Тады Ён пусціць нас на неба
Пакажа ход у рай прамы
Пастаўлен памнік, нам, не мёртвым
Напамінаннем аб вайне
Каб па законам жылі Божым
Не то, гарэць нам у агне
Свидетельство о публикации №116041906282