17, 04, 2016

Такі матыў...
 Запаў мне ён у душу...
 Ды так запаў,
 Што вершык напісаць
 Я мушу...
 Дажджлівым вечарам
 Ці ранкам
 Ужо вясновым
 Я слухаю... і слухаю...
 Раблю ізноў
 Высновы...
 І так бясконца...
 І дагэтуль
 То Каліфорнія ...Гатэль...
 Кажу вам без імпэту...
 Мне вельмі да спадобы
 Песня гэтая!
 І згодна я з Хлястовым
 Аляксеем...
 Папса расійская ...
 Хай кане ў Лету!
 За ёй і беларускі
 Сённяшні бамонд,
 А нешта іншае
 Займе хай гэты
 Трон!
 Яго бо шмат...
 Не чуем мы,
 Хавае бо ад нас
 Улада тых музыкаў,
 Што вернуць
 Сэрцу шчырасць ,
 Моцы нададуць,
 Абудзяць
 Калектыўны мозг
 На Беларусі!


Рецензии