Што вядома пра Яе?

Дарэчы, што вядома пра Яе?
Яна прачнецца - сонейка ўстае,
Яна заплача - дробны дожджык пойдзе.
У нейкiм сэнсе з Ёю павязло:
Яна ўсмiхнецца - прэч сыходзiць зло,
Губляецца, знiкае ў карагодзе
Яе бясконцых жартаў пра Яго.
А Ён яшчэ не ведае ўсяго,
З чым прыйдзецца сустрэцца непазбежна.
Яна не цукар, з Ёй жыццё - не мёд,
Спрачаецца, нiбыта кулямёт,
У спробах заставацца незалежнай.
А Ён, што Ён? - Надзейны, як скала,
Ён сам сябе зрабiў. Пачаў з кала,
А потым двор з'явiўся неўзабаве...
Ён быў усюды, спрабаваў усё,
Свой бiзнэс гадаваў, як парасё,
Якое закалоць ужо не ў праве.
Яна - паветра, сонца, Ён - зямля.
Ён пачынаў, як iншыя, з нуля,
Але паветра iншым не хапала.
Яму свяцiла сонейка-Яна,
За цэглай цэгла - вырасла сцяна,
За той сцяной Яго Яна чакала.
Ён разбiваўся кожны дзень ушчэнт,
Каб гэта байка мела хэпi-энд,
Каб стала знакамiтай кiнастужкай...
Дарэчы, што вядома пра Яго?
Ён працаваў, i ўсё дзеля таго,
Каб сесцi ў клетку адзiнокай птушкай.

25.03.2016
Astravets


Рецензии