Мова небагатая мая

Так, мова небагатая мая,
У кожным вершы словы "неба", "хата".
Нажаль, пiшу на ёй умоўна я,
Адсюль жыву й умоўна, небагата.

Iду, збiраю словы ў капялюш,
На кроплi-слёзы не звяртаю ўвагi.
Гляджу на неба праз люстэркi луж,
Ня ведаючы ў свеце iншай смагi,

Як адчуваць сябе сярод людзей
Патрэбным, лiтаральна неабходным,
Каб сэрца вырывалася з грудзей,
Заспетае знянацку словам родным.


06.04.2016
Astravets


Рецензии