Цемра пятлёй на горад
Горад заплюшчыў вочы.
Вочы не бачаць холад,
Холад паўзе ад ночы.
Ночы хаваюць праўду,
Праўду шукаць не варта.
Варта чакае здраду,
Здраду абвесцiць карта.
Карта - шляхi, дарогi.
Рогi даюць за мужнасць.
Мужнасць ад смерцi трохi.
Трохi жыцця - каму з нас?
Нас нарадзiлi тройчы,
Тройчы памерцi нельга.
Нельга заплюшчваць вочы.
Вочы, вяроўка, бэлька...
11.04.2016
(Аstravets)
Свидетельство о публикации №116041610235