Асяроддзе - cерада
Словаў небяспечных вартавыя,
Абнялiся ў небе, як браты,
Кожны звесiў космы барады-
Шэрыя, свiнцовыя, сiвыя.
Вы адкуль такiя i куды?
Мне блакiт нябёсаў засланiлi
Нiзкiя аблокi серады,
Сховiшча разгубленай вады,
Ад бяды дарэмна баранiлi.
Людзi кажуць, што жыццё — вада,
Уцячэ праз пальцы недарэчна.
Хмары, быццам шэрая фата.
Маладая скажа слова "Так!",
А сама збяжыць у Маладзечна.
Сёння асяроддзе — серада,
А ў чацвер не будзе новай казкi.
Я адзiн, нiбыта сiрата,
Прагну лусту сонца-сыра так,
Што даўно не заўважаю пасткi.
14.04.2016
Astravets
Свидетельство о публикации №116041610212