Неспатканай
Ці ёсць ты ўвогуле дзе,
З якою так ноччу цудоўна
Чакаць надыходзячы дзень?
І моўчкі, заплюшчыўшы вочы,
Углядацца ў сівы небасхіл,
Пакуль у іх прамень не заскочыць
З тваёй сарамлівай шчакі.
Няўжо я такі старамодны,
Што промні збіраю ў начы?
Ды хочацца толькі ўпотай
Па подыху вусны знайсці.
Свидетельство о публикации №116041503357