Ч. 1. Да 350-годзьдзя вайны на Беларус
вайны на Беларусі (1654-1667г.г.).
1.
Груган чорны дзюбку мае
І ,,кляўцом,,* яе нясе,
Якім броні шмат ламалі
На маскалях і літве.
Удосталь ім скляваў, гругане,
Ты воч, боль у якіх застыгла,
Крыві цёплай шмат смактаў ім,
Чалавечынай адрыгваў.
З Беларусьсю баль крывавы
Твой груганскі дзед трымаў,
Мабыць ён Жуду-Івана**,
З мураў полацкіх вітаў,
Мабыць ён лятаў пад Быхаў,
Сьнег ля Ляхавіч таптаў,
Чуў ля Вітабску загады
Ад Ціхоні-Васіля**…
Усё былое спалымнела
На пажарах і мячах,
Куды дзетачак кідалі,
Старых, малых і дзяўчат.
Гэту памяць зруйнавалі,
Жах - салодкім залілі…
Беларусь! З табой што стала
Пасьля гэтае вайны!
-30.03.16.
* - ,,клявец,, (,,клевец,, па-расейскі), зброя ударнага тыпу, накашталт сякеркі ці
малатка, з драўлянай ручкай, якія малі дзюбу, прыназначанаю ламаць панцыры.
** - нічога дзіўнага няма ў тым, што дзед нашага гругана быў сьведкаю Жах-Івана,
(Ивана Грозного) і Ціхоні-Васіля (Василия Тишайшего). Бо згодна народным уяўленьям,
жывуць груганы болей 100 гадоў.
Свидетельство о публикации №116041501183