Берега моей Зельвянки. на бел
Берагі маёй Зяльвянкі -
Два зялёных рушнікі,
Што пад сонцам тканы зранку
Краем родным ў дзве рукі.
Пераменьвае аснову
Час ад часу кроснам плынь...
І узор штомесяц новы -
Сёння - кветкі, заўтра - млын.
Быў стажок раней, капіца,
І на купіне - гняздо,
Пах дзяцінства, што мне сніцца
І зламанае вясло.
З той старой, замшэлай лодкі,
Што заблытала узор…
Толькі рыбкі-верхаводкі
Больш не выраслі с тых пор.
На фото река Зельвянка впадает в Неман.
Свидетельство о публикации №116041406465