Шчарнее л сце
На мяжы із слоў,
Тваіх, маіх – усіх нашых,
Шчарнее лісце
Берагоў
Ды зменяцца пейзажы.
У мінулым
Будзе цвесці бэз –
Калі блішчалі твары:
Мяне цягнула –
Я палез
У душу тваю ахвярай.
Шукаў у ёй
Адбітак нас,
Я верыў: ёсць надзея.
Табе адной
Шматлікі час
Знаходзіў панацэі.
Аддаў што ёсць:
І моц, і кроў,
Загойваў твае раны.
А вынік – злосць
Між ланцугоў
Ды роспачы падманаў.
Бывае час,
Што толькі ты
Працуеш на стасункі.
Няма больш нас,
Ляцяць масты –
Не бачна накірункаў.
Лісты зляцяць,
І пройдуць дні,
Калі ад болю вылі.
Цябе б абняць,
Але – адні,
Было што – усё згубілі.
Свидетельство о публикации №116041405791