Прабач, але я забываю...
Як пахнуць валасы твае і рукі...
Сярод натоўпу я цябе шукаю
І дзе схавацца мне ад гэтай мукі?!
А некалі аж сэрца замірала
І трапятала матыльком у целе,
Калі спаткання я з табой чакала...
Як хутка ўсе імгненні праляцелі!..
Шкадую, што не спраўдзіліся мары
І нас дарогі развялі навекі...
Я толькі ветрам прабягусь па твары,
Каханага калісьці чалавека....
2016
Благодарю неизвестных фотохудожников из интернета, чьи работы я использую
Свидетельство о публикации №116041311149
http://www.stihi.ru/2019/04/21/983
Вось размясціў свой верш на Беларускай мове. Толькі як і думаў, нікога амаль беларускае на стіхі.ру не інтерэсуе.
А у Беларусі няма свайго афіцыйнага беларускамоўнага сайта, дзе можна паказаць свае вершы. Таму зусім мала пішам, куды іх дзенеш?
Ёсць праўда, ды ён лічыцца апазіцыйным. Не туды ж...
http://www.stihi.ru/2010/12/14/1669
Здароўя Вам і вершаў аб сваёй-сінявокай!
Николай Сергеевич 01 22.04.2019 13:42 Заявить о нарушении
Да, сайт не рассчитан на "нашу мову", но все же и здесь бывают читатели и ценители!))
Прошу меня простить, что отвечаю Вам на русском. Я с телефона, тут нет у меня белорусской клавиатуры..
Надежда Верас 29.04.2019 11:12 Заявить о нарушении
Николай Сергеевич 01 29.04.2019 16:45 Заявить о нарушении