Я табой ганаруся, родная мова...
І табе прызнаюся ў каханні аднова.
Веру: ты мне прабачыш, што цябе забывала
І на мове расійскай увесь час размаўляла.
Прабудзілася сэрца, адчыніліся вочы -
Я цябе не забуду ні ў дзень а ні ў нОчы.
Аб далёкай Радзіме я з табой успамінаю
І хусцінкаю з твару слязу выціраю.
Сэрца хоча дадому - дзе ўсё блізка, знаёма.
У Амерыцы-краі для ўсіх я чужая.
Толькі ведаю, мова, ты мяне зразумееш,
Бо ў сэрцы аднова ты жывеш, ты - надзея!
10 красавіка 2016
Свидетельство о публикации №116041101132