Мы на зямельцы се шано ны...

п. маці.

Мы на зямельцы ўсе шаноўны
І ўсе па роўнасьці ідзём,
Дзе гучыць нам крышталёвы
Ды й замаўкае жыцьця бом.

На грудзі рук не ўскладаем
Калі яшчэ мы пры жыцьці,
Калі мы іншых праваджаем,
Як справодзяць нас яны.

Гэта шчымлівае загорнем,
Што называлася жыцьцё…
Жыцьцё… што падае як жолуд
І прарастае дубам зноў.
-27.03.16.


Рецензии