Сусед
Ён казкі баяў зранку -
Палохаў вОўкам, што прыйдзе,
Схаваецца за ганкам.
Казаў, што боты носіць воўк,
І любіць хлеб гарачы.
У казках дзед той ведаў тоўк
Народны, вельмі смачны.
Але і ён пайшоў ужэ
Ў край за Паднябёсы,
З сабой забраў ён казкі ўсе
І восеньскія росы.
Шкада, няма маіх бацькоў,
Старэйшых пакаленняў -
Мы не пачуем пра ваўкоў.
Жыццё бяжыць дарэмна.
10 красавіка 2016
Свидетельство о публикации №116041008713