Ня трэба журбаваць па мне

Ня трэба журбаваць па мне:
Хто ж не быў адзiнокiм?
I сэрца сцiснецца ўдвайне,
Твае пачуўшы крокi.
Навошта варушыць ўспамiн
Аб тым, чаго ня вернеш?
Iзноў застанешся адзiн,
Бо Долi не адвернеш!
Не пазьмянiць цякучы час,
Таму належыць разам
Ня слезьмi лiць аб кожным з нас,
А ўзнесцi добрым сказам!
 


Рецензии