10, 04, 2016 Ранак. Высновы
Спатрэбіцца, на адсячэнне зуб даю! На тле падзей, якіх не астановіш болей, бо кожны з нас , урэшце , пажадае лепшай долі. Здабудзем сабе Волю мы! Свабоды прагнем мы! Свабоды! Для дэмакратыі нагоды! Для перспектыў сваім дачкам , сынам, унукам! Сабе, каб не раўці начыма ў подушкі! Напрыканцы жыцця каб нешта ўсё ж убачыць! Даеш у народ цывілізацыю!
Такі вось спіч, наскрозь працяты лозунгам. Слязамі набрынялі што. І скажа калі мне хто супраць слова, я не паверу Вам! Ей Богу! Каму хлусня - не костка ў горле? Каму ўжо сківіцы не зводзіць болем? Каму не страшна ў такой дзяржаве жыць? Хто ў думках хоць з яе ўжо не бяжыць? Не ўсе наяве толькі могуць збегчы. Нам застаецца дупы падымаць з канап, хай крэкчучы! Каб нешта ТУТ змяніць . І хутка!
Свидетельство о публикации №116041003748