Вершы пра звяроу для самых маленькiх. Частка 1

Шмат жывёл жыве ў свеце
I маленькiх i вялiкiх,
Ведаць iх павiнны дзецi,
Шанаваць iх i любiць iх.

Хтось жыве ў заапарку,
Хтось ў лесе, хтось ў двары.
Хтось карысны у гаспадарцы -
Пазнаёмiмся сябры!

З першым пробліскам зары
Чуваць песню ў двары .
Гэта пеўнік наш стракаты
Будзiць, кліча выйсці з хаты.

Чуеш гучнае кулдык?
Сцеражыся, там індык!
Любіць ён на ўсіх злавацца
Лепш табе яго цурацца.

Ходзiць гусь каля сажалкi
I гагоча «га-га-га»
Чыстым быць прывык ён змалку
Пёркi чысцiць дабяла.

У сабакi да вiдна
Праца сёлета адна -
Несцi вахту каля хаты,
Не даваць чужынцам лапы.

Кот ня любiць быць у брудзе
Вымывае лапы, грудзi
I з акна, дзе павышэй
Пiльна сочыць ён мышэй.

Закруцiўшы хвост у спружынку
Па двары гуляе свiнка ,
I лычом, нiбы рыдлеукай
Робiць ямкi, сыпле горкi .

На палянцы конь блукае ,
Траўку смачную шукае .
Трэба часам адпачыць
Каб пасля карысным быць.

Капыткамi мякка ступаючы
Iдзе непаўторнай хадою -
Карова ўжо с пашы спяшаючысь
Нясе на вячэру напою.

2015-2016 г.


Рецензии
Хорошие стишки для детей, Елена, мне понравились. Всё понятно, видимо, потому, что знаю русский и украинский, помогают переводить оба языка. С уважением

Валентина Черняева   10.04.2016 23:00     Заявить о нарушении
Спасибо большое! Это мои первые попытки)

Елена Ганцевич   12.04.2016 22:48   Заявить о нарушении