Прырода свецiцца бутонам...
Устаўшы, Сонца грае,
Сваім танюсенькім праменням
Свабоды дабаўляе.
Яны бягуць па наваколлю,
У рэчцы нос палошчуць,
Гуляюць у хованкі за голлем,
Завуць вясну ў госці.
Мароз траву пагладзіў ноччу,
А Сонца сагравае,
Ліе свой позірк проста ў вочы,
Усмешкаю іграе.
Змагацца больш мароз не можа
І плача ад бяссіллю.
Вясна яму не дапаможа,
Ёй Сонца дало крылле.
Ляціць вясна, навокал кветкі
З кішэні рассыпае.
І спеў птушыны, гоман дзеткі
Ў прыроду дабаўляе.
9 красавіка 2016
Свидетельство о публикации №116041001069