Я цябе забываю

Я цябе забываю па каплі,
Выліваю твой вобраз у шклянку,
Каб яго выпівалі чаплі,
Што прыходзяць сюды наранку.

Я цябе забіваю вусна,
Не пішу, не званю, забываю.
Што ільецца з маіх вуснаў -
Я ў вершы перакладаю.

Я цябе забываю па зорках,
Што ўвечар зрываю з неба,
Іх кладу ў сухіх норках,
Не даю ім ні піць, ні хлеба.

Я цябе забываю і помню.
Ты вадою цячэш з неба,
Ты ў вершах жывеш доўга -
Можа, гэтага мне і трэба.

8 красавіка 2016


Рецензии