Скажы мне, птушка...
Каго на свеце сустракаеш.
Ты, можа, бачыла мой лёс
Сярод снягоў, сярод бяроз;
А, можа - у лузе, поўным кветак,
Сярод лясных птушыных дзетак?
Не,- кажа птушка, -я ад ранку
Пяю на сцежцы каля ганку.
Дзяўчынка толькі прабягала
І шарык у руцэ трымала.
Тады я ветрык запытала:
- Мо ты мой лёс спаткаў?-сказала.
І ветрык здзіўлена адмовіў,
Што ён гуляў у густой дуброві.
Нікога там ён не прымеціў,
Бо з ім гуляў старэйшы вецер.
Мая надзея пахіснулася,
І сэрца раптам страпянулася.
А, можа, лёс - то толькі чуткі,
Жывем гадзіну, можа суткі.
Навошта ведаць нам наперад,
Жыццё бяжыць, яго не змерыць.
Лепш клапаціцца пра хвілінку,
Падняць упаўшую галінку,
Усмешкай адарыць наўкола,
Жыццё бяжыць, як часу кола.
І трэба жыць адным імгненнем,
Якое дарыць нам натхненне.
8 красавіка 2016
Свидетельство о публикации №116040901138