Красавiк усмiхаецца...

Красавік усміхаецца сінню пралескавай шчырай,
Цёплы зайчык-праменьчык завіс на памытым акне.
Па-над хатаю кружыць бусліны расчулены вырай,
І ў аблоках звіняць жаўруковыя гімны вясне.

А вясна завіхаецца, радасць малюе старанна,
Залатыя падбелы, бы сонейкі, сыпле з каўша.
У вясёлыя коцікі вербы да свята прыбраны.
І пралескай-пяшчотай цвіце ды юнее душа.

Красавік 2016


Рецензии
Вельмі спадабалася! Творчых поспехаў!

Александр Русский 2   10.04.2016 11:32     Заявить о нарушении
Дзякую, Аляксандр!

Клавдия Семеновна   10.04.2016 16:00   Заявить о нарушении