Ты мне - вочы зазiраеш...
І разумееш: я - не тая.
Сваёю мовай аплятаеш,
Як бы той змій з Эдема-рая.
Ты хочаш быць са мной і з іншай.
Яе за грошы вельмі любіш.
Мяне ж - сваёю палавінкай,
Ты называеш, сэрца губіш.
Казала я: не буду плакаць,
Калі ён з ёй шчаслівы будзе.
Ды, не стрымалася, аднака,
Дык хто ж мяне за то асудзіць.
Сама сябе я асудзіла
На адзіноцтва крыж бязмерны,
Да шчасця дзверы зачыніла,
Цяпер у начы бушуюць нервы.
І ведаю: ты зноў пазвоніш
І будзеш плакаць пра былое.
Я працяну табе далоні -
І застанешся ты ў палоне.
8 красавіка 2016
Свидетельство о публикации №116040808568