Як быццам выцiраюць памяць сны...

Як быццам выціраюць памяць сны.
І ранак пачынаецца аднова.
Сапраўднае жыццё цяпер бяжыць.
А сон - для адпачынку тут аснова.

Рэальнасць захапляе мітуснёй,
Варушаць сэрца новыя пачуцці.
Халоднаю, няветлівай вясной
Ты хочаш да мяне і зноў вярнуцца.

Ды не хапае ліхасці ўжэ.
Гады дык не стаяць на месцы.
І руль трымаць на кожным віражэ -
То для цябе, прабач, замнога чэсці.

Я пражыву паціху, без турбот,
Накінуўшы заслонку на каханне.
Так і вясною малады чарот
Глядзіць на вОду - быццам на вызванне.

7 красавіка 2016


Рецензии