Няма сьвеце народа благога...
Сколь вякоў ты на ім ня жыві,
А ёсьць дрэннае слова такое;
,,Украдзь!,, ,,Адбяры!,, і ,,Забі!,,.
А ёсьць дрэнная справа такая,
З далёкіх-далёкіх часоў,
Ля якой чалавек не сьпявае,
Не будуе вялікіх муроў.
У якой чалавек, так зацята
І зусім не ад дзікіх зьвяроў,
Называе ворагам брата,
Іх кідае, як трэскі ў агонь.
Абыйдзі пусткі зямные,
Акіянскіх глыбінь занырні,
Запытай ад зьвера ці рыбы:
,,Чаму ж ты, чалавеча такі?,,
Няма ў сьвеце народа благога
І ня будзе яго зь веку ў век,
Толькі ёсьць у сьвеце дрэннае слова
І яму паслухмян чалавек!
-26.03.16.
Свидетельство о публикации №116040801202