А

Я зноў жыву. Я дыхаю вясною.
У той вясне чаромхай ты цвіцеш,
І да мяне сцяжынаю лясною
Нявестай дзён узрушаных ідзеш.

Я зноў жыву -- імчу з вясновым ветрам,
Каб выказаць пачуцці да цябе.
Мне ад вачэй тваіх лагодна, светла,
Бо ты мая каханая цяпер.


Рецензии