Нясе Галя воду...
Нясе Галя воду,
Каромысла гнецца,
А за ёю Янка,
Як бярозка ўецца.
Галя ж мая, Галя!
Дай вады нап'юся,
Ты ж такая краля,
Дай хоць нагляджуся!
Вада ў крыніцы,
Пайдзі ды напіся!
Ды ў ззянне зарніцы
Пасля наглядзіся!
Галя ж мая, Галя!
Не знайшоў крыніцы.
Бо ты мне й надалей
Прыгажэй зарніцы
Не хачу вады я,
Маю сам у хаці!
Покуль маладыя,
Хачу цалаваці!
Пад салоўкі песьні,
Пад трымценне знічак,
Хачу с табой разам
Слухаць звон крынічак!
Хачу с табой разам,
Сеяці і жаці,
І с тваім расказам,
Душой аддыхаці.
Гоніць вецер хвалю,
Трава нізка гнецца,
А у Янкі ад жалю
Душа захлынецца!
Свидетельство о публикации №116040500458