З книги Тройчы Адзины, апошния вершы

                АПОШНІЯ ВЕРШЫ

     Грамадзянскае крэда

Дванаццаць год пісаўся верш
Нарэшце ён завершаны.

На рэферэндум не пайду.
І не пайду на выбары.
Прыдбаюць там адну бяду,
Каго бы нам не выбралі.
Прыпомнім, хто забіў Цара,
Памазанніка Божага,
Расейскага апошняга?
А хто сто год крычаў “Ура!”
Пасля Сенацкай плошчы? —
Хам!
Ды Каін з Сараю Абрамавай.
Вось так і хаюць пад сто грам
Шляхі славянства храмныя.
Бульбаш, не вер жыдам!
Згадай ім: хто распяў Хрыста?
Прыпомні рэвалюцыю…
Мы ж знаем, хто з каленяў стаў
На згубу немінучую.
Ёсць у мяне адзіны сцяг —
Харугвы Праваслаўныя.
Будуюць на чужых касцях
Зноў сімвалы дзяржаўныя.
Няймуцца Курапата вам —
Нябожчыкаў варушыце.
Паглянь, кругом лупатыя
Жыдоўскія макрушнікі.
Камун-жыда-масонскі сверб:
Жыдкі, як вош праворныя,
Смактаць зноў кроў славянскую,
І піць яе на гора нам,
Нібы груганы чорныя.
Будьбаш, не вер жыдам!

Не вер нікому ты, акром
Хрыстом азначаных паэтаў.
На рэферэндум не пайдзём!!!
Калі ж ты пойдзеш, то тады
Ўздымі пытанні перад светам,
Хай за цябе рашаюць людзі
Бяздумнай большасцю галоў —
Ды вырашыць нарэшце Іуда
За трыццаць срэбнікаў ізноў.
Хай за цябе рашаюць людзі
Бяздумнай большасцю галоў:
Любіць ці не матулю будзеш?
І колькі трэба родных моў?
Як спаць табе з Жаной?
І колькі?
Ўздымі пытанні перад светам,
Хай за цябе рашаюць людзі
Бяздумнай большасцю галоў,
Ды вырашыць нарэшце Юда
За трыццаць срэбнікаў ізноў.

Быдлячае ствараюць права
Бяздумнай большасцю галоў,
Зноў адпускаецца Варава,
І ў дурнях ты, браток, ізноў.
Бо гэта нам даўно знаёма,
Здаўна ўжо пета-перапета:
Ляціць і круціцца планета,
І круцяць, круцяць нам даўно
Нямое сціплае кіно.
Абы было вам весела,
Адкуль бы не прыйшоў,
Са Шклова, ці з Адэсы ён,
Абы ў свой Час зыйшоў.
Таму нікому ты не вер,
Ні саплякам-фашысцікам,
Гомосэкссацыялісцікам,
Што ў хаўрусе з нячысцікам,
Не вер у Бэ-Нэ-эР,
Шыза-шыз-брэдням Азаронкавым,
Ні волі Бэ-Нэ-Фэ-Сэ-Сэ-Раў-Ска,
Глядзі, а то абсе...
Давай! Грабі! Грыбі адсель
Даўно зялёнае,
І анекдотнае даўно.
Пляваў на бел-чырвона-белы я
З сярэбранай Пагоняю,
Плюю на герб-агонію
Разсерпавана-змолаты,
Ды вось ніколі на НаРод,
Што сцягі-трапкі, як анучы
Мяняў…
Я не адкрыю рот.

І ўсё ж пайду на выбары,
Хоць я стаміўся і прыстаў.
Каго бы зноў не выбралі
Прагаласую за Хрыста.

Не-не! Не за Хрыста уроднага,
А за Хрыста НаРоднага,
За Спаса Праваслаўнага,
За Сонечна-свабоднага,
Такога блізка-роднага,
Яшчэ не рукатворнага,
Сварожыча славян.
За прыгажосць пад сонейкам,
І за такі Ўсясвет,
Каб па ўсіх Рускіх звонніцах:
“Нет, воскресенья, НЕТ!”
Ды ёсць жыццё інакшае,
Бо з плоці не ўстаюць,
Што зпрахла, то прапашчае,
А іншага нямашака,
Бо толькі ТуТ жывуць!
Што нам Зямля-Карміцелька,
І Матухна яна,
А Бацькам і радзіцелем
Нам ёсць Дажбог-Пярун.
А ў небе, паглядзіце вы:
Каровушка-Земун.

Вось і прыйшоў нарэшце ён,
Мне кажуць: “Прэзідэнт!” –
Прынёс вады у рэшаце,
Такі вось інцыдэнт.
Стаіць, пакрыху горбіцца,
А я яму — удар!
Ды мне ён не паклоніцца,
Такі вось Гасудар.
Ну, добра, хай паклоніцца,
Салома сілу гне,
Дарэмна не абломіцца,
І зло не абміне.
А пройдзе час — успомніцца:
Я атрымаў удар,
І зноў па рускіх звонніцах:
“Плаціце ганарар!”
Калі Сапраўдны Цар,
Плаціце мне мільярд.
Вы выбралі, вы верыце,
У вас ён — Галава,
Цяпер плаці за вершык мой,
Калі сапраўдны Цар,
Плаці за Божы Дар,
Яшчэ адзін мільярд.
Калі ж не зможа зверыць ён
Даход, прыход, расход…
Вы ж так яму паверылі:
Расплаціцца народ.

І зноў праз час павернецца
Усё наадварот.
(1994-2006г.)

         Сатана
Раскажу небыліцу я,
Як прысніўся мне сатана.

Мне прысніўся жахлівы сон:
Сатана сеў на дольны трон.

Ваша справа — не верыць мне,
Пакланіцца яму, Сатане.

Бо цяпер не магу маўчаць,
Колькі можна было чакаць?

Ускрываецца зноў пячаць:
Кожны выбярэ долю сам,
Заўтра выбары
БеларУсам.

Людзі, слухайце, што скажу:
Ёсць прароцтвы, я не хлушу,
Не паверыце сёння мне —
Рогі вернеце сатане.

А як вырастуць рогі зноў,
То наяве тады,  без сноў
Зыркне  іншы, шкляны выскал…
Праўду, скажаце, я казаў.

Хто такі я, каб верыць мне?
Што ж, — паверце тады сатане…
Яго бачыце кожны дзень
Вы па “целіку”:
дзе ні дзе
Яго можна яшчэ сустрэць
Нават проста сярод людзей,
Ды з аховаю.
Накарміў ён ужо народ,
Толькі выйдзе наадварот —
Адрыгнецца нам
Змова з моваю!

— Ты нам пальцам яго пакажы,
Будзем ведаць тады, як жыць
Побач з д’ябалам.
Падмануў, дык няхай дрыжыць, —
Жаба жабаю!

— Пальцам, кажаце, паказаць?
Паказаць, ды яшчэ расказаць —
Даць папробаваць?

Добра. Слухайце…
Перад вамі стаіць паэт,
Перад вамі яго партрэт.

Сатана — гэта людзі я,
Толькі розніца ёсць адна:
Ён — на золаце пасядзеў,
А я — ў холадзе пасівеў;
Ён бастард, а я проста бард;
Ён вялікі, а я — малы…
Гэта выклік да сатаны.
Я не ведаю, як тут быць
Мо падкажаце, што рабіць?
Ну навошта мне Божы дар?
Як дзве кроплі падобны твар?
Слухай, Госпадзе!
Слухай, Русь!
Ёсць прароцтвы на Беларусь.

Караткевіч даўно пісаў,
Бог спускаўся і ўваскрасаў
У Гародні.
Мілінкевіч цяпер адтуль
Пад магчымая свісты куль —
На уладу
Смела рушыў ЗА БЕЛАРУСЬ!
Слухай, Госпадзе!
Слухай, Русь!
На бой з д’яблам.

Ну, навошта мне Божы дар:
Як дзве кроплі падобны твар
Лукашэнкаў?
Ён — бастард, а я — проста бард
Кудласевіч.
Я даўно яго правяраў,
Ўсё цярпеў я, і ўсё чакаў:
“Мо памылка?”
Я семнаццаць прайшоў Галгоф,
Людзі, мілыя, я не Бог —
Проста хлопец.
Дык чаму тады трэцці раз
Перакручваецца Парнас
На Галгофу.
Не бастард я, а проста бард —
Кудласевіч.
І навошта мне Божы дар,
 Як дзве кроплі падобны твар
Лукашэнкаў?
Я цяпер на сваю бяду
Адпусціў сабе бараду.
Смех зноў чуецца тут і там:
“Ты падобны стаў да Хрыста
Не распятага”.
Вось, дзве тысячы шосты год,
І навошта мне мой народ
Церпялівы?
Вось вясна на парог ідзе
Адчуваю, што быць бядзе!
Малпа Бога!
Гэты дадзены “бацькаў” твар
І навошта мне Божы Дар —
Глохнуць людзі.
Шэсць гадоў я запар маўчаў,
Яшчэ Пушкін калісьць сказаў —
Цар ад Бога.
Не прайшло і двухсот гадоў,
Перакручваецца наноў:
Цар — нічога…
Колькі зсечана з плеч галоў!?
Помста вечная за жыдоў:
Твар у пекле.
Ёсць пад сонейкам вёска Бобр*, і…
Вы ж паклоніцеся: “Ён добры…”
Мо аслеплі?!!

Тут мой подпіс:
(17 сакавіка, пятніца 2006 г.)


              * Вёска Бобр — Крупскі раён Мінскай вобласці. Аляксандр Пушкін, вядомы беларускі мастак распісваў Храм у сваёй роднай вёсцы Бобр, грошай за работу не ўзяў. А заместа ганарару папрасіў у мясцовага бацюшкі дазвол намаляваць сцэну Страшнага суда. Святар, нічога не падазраючы, пагадзіўся… Цяпер паглядзець на Страшны суд версіі Пушкіна прыязджаюць нават з Амерыкі. А справа ў тым, што замест кананічных герояў Святога пісання Алесь размясціў у пекле нестандартную кампазіцыю: узначальвае яе прэзыдэнт, які і зараз жыве і кіруе дзяржавай, і Экзаршы Патрыярх усяе Беларусі, Мітрапаліт Філарэт. Акрамя іх, па меркаванню Пушкіна, гарантавана пападуць у пекла “стукачы”, амапаўцы, што ваююць дубінкамі супраць свайго народу…
              Скляпенне Царквы упрыгожвае вобраз Хрыста, які трымае у руках разгорнутае Дабравесце. Старонкі вечнай кнігі пустыя… Але зусім не па прычыне ляноты богамаза. Проста Аляксандр Пушкін перакананы, што ў царкве, збудаванай для беларускіх прыхажан у беларускім сяле Бобр, Гасподзь наш Ісус Хрыстос павінен размаўляць са сваёй пастваю на яе роднай, беларускай мове, якая і была дадзена беларускаму народу Богам. Тройчы звяртаўся мастак да мітрапаліта Філарэта з просьбаю блаславіць напісанне “Ойча Наш” і словаў з Евангелля ад Мацвея на Богам дадзенай нам мове ў зацверджаным кананічным перакладзе, але адказа так і не атрымаў… Больш таго, храм збудаваны яшчэ ў 1995 годзе да гэтага часу не асвечаны. (Матэрыял узяты з кнігі Веранікі Чаркасавай “Чырвоным па беламу” – журналісткі “Белоруской деловой газеты”, зверскі забітай невядомымі ў сваёй кватэры ў 2004г.
           А я ж ведаў гэтую журналістку, інтэрв’ю брала, калі выйшла “Анталогія беларуская эпітафіі”). Да гэтага імені можна дадаць яшчэ прозвішчы: Карпенка, Захаранка, Красоўскі, Завадскі… Але гэта ўжо палітыка…
             Брудная справа? Я так не думаю: поскудзь трэба душыць сумленнем. Гасподзь ЁСЦЬ!!!


         Мы — супраць!
Мы супраць падлогаў, падману, хлусні і маны,
Мы — супраць сатаны!
Супраць подласці, здрады і хамскай улады:
Калі ўладу абірае бяздумны статак,
А падлічваюць галасы супастаты,
Тады ўлада — рагата!
Цяпер прад’яўляем свае Правы:
Мы супраць братазабойнай вайны,
Мы — супраць сатаны!!

Колькі можна яшчэ цярпець?
Свобода, альбо смерць!!!
Мы за Параўду і Справядлівасць,
Як сонца, запалім сваё Сумленне!
Нас не паставіць ужо на калені!
Дружна выгукнем: “Досыць! Даволі!!!”
Мы — за Волю, Надзею, Любоў і Веру!!!
З Богам у светлае заўтра разчынім дзверы.
Мы не пацерпім,
Свавольства чынуш, і набрыдзі ўсякай,
Прыслугачоў д’ябла, халопаў і лізаблюдаў,
Мы — вольныя людзі! Мы — беларусы!
Мы, беларусы, супроць!
На нас не накінуць аброць,
Мы — не быдла, — НаРод!
Таму што, мы — супраць!

Так будзе!!! Мы — Людзі!!!
Вось нашая рэзалюцыя:
“Рагатаму — рэвалюцыя!!!
Рэвалюцыю ўсякай “дэманакратыі”!
Няхай дрыжаць яе памагатыя —
Рэвалюцыю ўсім рагатым!!!
                26.04.06г (Двадцаць гадоў пасля Чарнобыля)

    Трыццаць тры радкі (крокі) да Годнасці
                (гімн)
 Гой, есі! Беларускі Народ!
Уздымай жа Пагоню ў паход!
Гэту хамскую ўладу
На падмане і здрадзе
Больш не будзем ніколі цярпець!
За свободу і волю,
За зямлі нашай долю
І за Праўду гатовы на смерць!
Наша кроў — не вадзіца,
Уратуе зямліца,
Прыцярушыць бялюткі сняжок.
 
Гой, есі! Беларускі мой люд!
Колькі здзекаў трываеш ты тут:
Казларогі на троне,
Люцыфер у законе —
Занядбаная праўда Хрыста.
Няўжо дзецям пакінем
Таго сукіна сына?
Мы за Праўду гатовыя стаць.
Бел-чырвона-белыя сцягі
Прыдадуць нам адвагі,
Калі трэба — дык ляжам касцьмі!
 
Дык устаньце ж поўны свой рост!
Прыме Край перад вечнасцю хрост.
Хай адкрыюцца вочы
Паглядзець, што мы хочам —
А мы хочам лічыцца людзьмі.
Мы — Дажбогавы ўнукі —
Нам не жыць пад прынукай —
Дай свабоду, а жыцці — вазьмі.
Бел-чырвона-белыя сцягі
Прыдадуць нам адвагі,
Калі трэба — паляжам касцьмі.
                (выбары 2010 г.)


            Дзень да Перамогі,
        за Дзень да Нараджэння.
          Галіне з Кобрына, дзень нараджэння якой прыпадае на Дзень Перамогі
1
Круціцца Планета
калаўротам дзён.
Узляціць ракета —
ў небе шлях відзён.
Што гэта ракета? —
цацка для людзей,
Гэта ж не камета,
што ад Бога йдзе.
Людзі, людзі, людзі!
На ўвесь белы свет,
добра, калі будзе
хоць адзін Паэт.
2
Зноўку забалела
сэрца пад рукой.
На Русі, на Белай
шчыры вадапой.
Як тут разабрацца
мне з такой бядой,
калі наша “брацтва”
парасло маной.
Добра, калі будзе
на зямлі Пажар…
Талі выйдзе ў Людзі,
ды сапраўдны Цар.
3
Ты пасеш быдла.
Я пасу — Людзей.
Відзьма-не відзьма,
што там будзе? Дзе?
Калі, Цар сапраўдны,
ёсць ты на зямлі? —
Ёсць тады і Праўда.
Ёсць!
І век былі
людзі на Планеце.
На ўвесь белы свет:
будзе Цар сапраўдным,
будзе і — Паэт!
(08.05. 2006 г. 10 гадз.17 хвіл.)


          Госпадзе, Госпадзе…
— Госпадзе, Госпадзе, дзе ты?
— У сэрцы тваім.
— Дзе мне знайсці Цябе ў свеце?
— Усюды. Ва ўсім.
— Чаму ж, адкажы, так бывае:
крычма крычыш,
а голас мой не далятае,
чаму Ты маўчыш?
— Я не маўчу, любы сыне,
зоркі кручу,
побач з табою да дамавіны
разам крычу.

— Госпадзе, Госпадзе, дзе Ты?
— У сэрцы тваім.
— Як адшукаць Цябе ў свеце?
— Усюды. Ва ўсім.
Знойдзеш мяне ў грознай сечы:
меч ваяра
выкаваў Я, і людзей пакалечыў,
Я гэта, Я!
На незагойныя раны
пасля барацьбы
клаўся цалюшчым бальзамам
і боль астудзіў.

— Госпадзе, Госпадзе, хто Ты
ёсць для жыцця?
— Думка сціхотнай самоты:
Я — гэта Я!
Я і прасторы сусветаў,
і матылёк;
Я і радок у паэта,
лепшы радок.
Зумкай вясною па кветках
пчолкай лячу,
і для каханай букет Я
Сам прынясу.
Я і мяжа, і бясконцасць,
вечнасць і час.
Я падымаюся сонцам
ранкам для вас.
Я пацалунак каханых,
дотык пяшчоты.
Клаўся бальзамам на раны,
мёдам — у соты.
Тое, што ёсць, што было і што будзе,
Так без канца:
Я па людзях, для людзей і Я ў людзях —
Вечнасць быцця.

*    *   *
І аднойчы прамовіць слова Гасподзь,
І тое слова  пачуе сэрцам Чалавек,
І ўпадзе яно ў глебу душы,
І не загіне, не счэзне —
А прарасце там жаданнем дзейнічаць
І вясці барацьбу за шчасце  людзей на зямлі
Да перамогі.
І на ўсёй планеце стане адным чалавекам болей,
Але свет ад гэтага не стане лепшым,
Хіба толькі ўсё чалавецтва палепшыцца на адзінотна-самотнага  непрыкаяннага чалавека,
Які пачуў Божае слова.
І будзе плакаць Той, хто сказаў слова,
Што яшчэ аднаго Сына выправіў
На цярністы галгофскі шлях,
Да крыжовай пакуты, да самуткай смерці.
І яшчэ адзін раз свет не пазнаў яго і адвергнуў,
Так як маці звяргае абортам  любоў дачасную,
А затым горкімі слязьмі абліваецца
Аб ненароджаным дзіцятку,
Аб не спазнаным шчасці, аб змярцвелай радасці.
Жывое нараджаецца ў пакутах:
Ведае тое маці ненароджанага дзіцяці,
Ведае тое Гасподзь, што словам нараджае чалавека,
І ведаць не хоча загіблы свет,
Што мільёны разоў лепшых пасылаў на крыжы,
На месца чарапоў,
І ніколі слязы не праліў
Шчырай.
 У мудрых кнігах часта чытаеш,
Што за ўсё прыходзіць расплата.
Як хочацца верыць у тое,
Што кожны сваё атрымае —
Не прашу большага:
Дай кожнаму тое, што заслужыў!
Але ж…
               Мёртваму не баліць!
Калі не народзіцца нанава свет,
І кожны асобна не пройдзе свой шлях праз Галгофу —
Ніхто не заплача ніколі,
Ніхто не пажне, што сеяў,
Расплаты ніхто не спазнае,
          Бо не народжанага — няма!
          І мёртвае не рыдае.

      
        Цуд тут
 Спадзяёмся на цуд там,
У далёкім бязвесным свеце,
Задзіраем у высь галовы –
І не бачым, што цуд — тут,
У штодзённай жыцця абнове:
Як прамовіць чалавек слова –
Вырастае на зямлі Храм,
І сонца над намі свеціць,
І ляціць паміж зор планета...

Не адчуецца цуд тут,
То прысуд пачуецца там,
Не ўратуе і зямны храм.

Было б сапраўды дзівосна,
Над цудамі быў бы цуд,
Каб хам забіраўся ў нябёсы,
Не  пабачыўшы  цуд Тут!
20.08.2002г.

 *   *    *
Вы, з племені крывадушных,
Дарэмна на сонцы плямы
Шукалі, ды з вуснаў у вусны
Плявалі гнілое слова
І, звіўшы пачуцці плёткай,
Хвасталі наўкруг галовы,
Як  той неразумны лёкай,
Забілі да смерці сорам,
Павыбілі й дух здаровы.

Вы, з племені крывадушных,
Шукайце на сонцы плямы:
Гарбаты не стане прама,
Кульгавы не пройдзе роўна,
А выправіць іх – магіла.
Свяціціме сонца ўсё роўна
На добрых і злых ад веку,
Ад яркіх сляпучых промняў
Вачэй не схаваць павекам,
Глядзіце, дык вы ж калекі!
Глядзіце!
Зусім аслеплі.
(23.08. 2002г.)
               * * *
Неўспомнены і забыты
Знаёмымі і сябрамі,
Ляжу, нібы вой забіты
На днішчы смярдзючай ямы.
Не бачна мне зор нябесных,
Не чутна галасаў Бога.
І гэтак, сябры балесна,
Што ніц не хачу, нічога!
(16.10.2002 г.)

     Храм Архістраціга Божага Міхаіла
На вуліцы Янкоўскага стаіць дзівосны Храм,
“Усіх тужлівых радасці” (царквы) — лагодны сын.
Распавяду — паслухайце праўдзівую гісторыю,
Як наша Зямля-Мацерка цяжарнаю была.

А мо і не гісторыю, магчыма, — не праўдзівую,
А проста дзецям казачку перад салодкім сном.
Калісьці мне расказвалі, спявалі над калыскаю,
А потым вы раскажаце — прадоўжыцца жыццё.

З чаго пачаць — не ведаю, каб расказаць галоўнае,
Каб асвяціць маланкаю ў цямрэчы соль жыцця,
Каб стала зразумела вам, як цэркаўкамі Божымі,
І Храмамі Гасподнімі ратуецца зямля.

Магу пачаць з тае пары, як маманты касматыя
Хадзілі ўздоўж і ўпоперак па маладой зямлі,
І жах вакол наводзілі нязлічанымі статкамі —
Маленькім родам-племенем бадзяўся чалавек.

Агонь гарэў прывучаны да пракаветных стойбішчаў,
Ні капішчаў, ні ідалаў — не ведалі яшчэ,
І толькі тым адрозны быў ад скопішча жывёльнага,
Што полымя походнямі і сэрцамі насіў.

А з Поўначы насоўваўся гарою аграмаднаю
(І сто вякоў, чатырыста… і васемсот вякоў),
Знішчаючы дашчэнту жывое на шляху сваім,
Як смерць, ішоў у наступ халодны ледавік.

Ці мо сягнуць яшчэ далей, і многімі мільёнамі
Час адкруціць назад? Каб паглядзець пачварныя
Сто саракатонныя страхотныя жывёліны?
Дзе ў тых часах няведамых губляўся чалавек.

Ці за мільярд мільярдамі і безліччу гадоў —
Зямля, як шарык вогненны, перакіпала магмаю,
Сучасныя вучоныя сцвярджаюць гэта доказам,
Гіпотэзай, тэорыяй… Праверыць бы? Ды як?

Таму навошта лезці нам у нетры касмагоніі? —
Вазьмём зусім нядаўненька, што з раніцы было.
А што было? Прарочылі прарокі іудзейскія,
Прамовілі: народзіцца ад чыстай Дзевы Сын.

           *      *     *
Цэлы дзянь ляцяць вароны.
Цэлы дзень падае снег.
Я сяджу ў пакоі і спакойна гляджу
Як падае снег і ляцяць вароны.
Што раблю я?
Проста правяраю душы сваёй законы,
Дакладней, вывяраю па законах прыроды,
Параўноўваю, і ў сэрцаў закон
Дапасоўваю папраўку “ад варон”,
Таму што для мяне і для варон
Існуе Адзіны закон гармоніі.
                (02.12.1997  г.)

       Ранняя зіма 1997 года
               Ахвяруецца жонцы
Чараўніца мая, Вераніка!
Ты навошта пужаеш людзей?
То ж — не я гэту раннюю зіму паклікаў,
Я не ведаю нават, жыве яна дзе?
Я пайшоў на вайну…
Так  спрадвеку вялося,
Што мужы баранілі Айчыну сваю.
Кожны цягне жыцця баразну, —
І дрыготкае сэрца ад болю зайшлося:
Я ўцякаў на вайну,
Каб даспела калоссе
Залатой збажыной, дзе я цвёрда за параўду стаю.
Я ўцякаў,
Накарміў сваё сэрца самлелаю  Белаю Руссю,
За сабой пакідаў разнявечаны след,
А за мною сабакі…
І ты, як вяшчунным абрусам,
Снежнай беллю пакрыла мае пуцявіны —
Недалюдзі і ворагі нашай Айчыны
Заблудзіліся ў небнай святой чысціне.
Бо мы ведаем, што без сур’ёзнай прычыны
На зямлі не пачацца ніколі Зіме.
Чараўніца мая… Не, багіня святая!
Толькі ты на зямлі разумееш:
Адзін я!
Зноў застаўся адзін, нібы Одзін,
І ніхто да мяне двух ваўкоў не прыводзіць.

            * * *
Колькі мудрых напісана кніжак,
Ды дабрэйшым не стаў белы свет.
А паэты ўсё пішуць і пішуць,
І спадзеў песціць кожны паэт:
“Надрукую апошні санет –
І абновіцца ўвесь белы свет…”

        Радзімкі сына Веранікі
Радзімы знак — Не проста так:
Усе мы Небам мечаны,
Ці ты паэт, ці ты мастак —
Нясі сваю адмеціну.

Сем зорак Вялікай Мядзьведзіцы
У сына майго на спіне.
І што ў гэтым знаку ўгледзіцца,
Калі заўтра быць вайне?
Калі нарадзіўся ў верасні
Семнадцатага чысла,
Быў год… Не скажу цяперашнім
Халуйскім лакеям зла!
А так нагадаю: помніце!
Чакае расплата вас,
І ўспомніцца ўсё, адпомсціцца
У Сынавы зорны час.
Ён выйдзе па Шляху Млечнаму,
Стажары за ім, як раць —
І словам агністым, мечавым,
Прад воблікам сівай вечнасці
За Мову пачне караць.

Бо слова вам — не проста так
Гасподнім Духам чыніцца.
Ці ты паэт, Ці ты мастак —
Памры! Ды будзь з Айчынаю!

        Нашы вашым
(Экспромт Віктару Шніпу)

Нашы не прыйдуць, бо нашы ўжо ёсць —
Вось і выснова мая, ягамосць!
Нашы адвечна па сэрцах жывуць
І Шляхам Млечным да Бога ідуць,
Нашы бунтуюць пачуцці крыві,
Нашы ў законе Хрыстовай Любві
Памяці нашай заснуць не даюць,
Будзяць нашчадкаў і далей ідуць.
Нашых не трэба чакаць, яны ёсць,
Тут яны, з намі цяпер, — і не госці,
З праху паўстануць іх белыя косці
Мясам чырвоным наноў абрастуць,
Нашых не зловіш, як пальцамі ртуць,
Адродзяцца Нашы на Беларусі —
Без гвалту і здзеку, і без прымусу.


Рецензии