Жыцьцё чалавечае крохкае...
І тэрмін яго невялік,
Стагне чалавек, з болі квохкае,
Калі нудзіць што, ці баліць.
Жыцьцё чалавечае слотнае,
Але за гэту слату,
Не вінуецца сіла прыродная,
Бо народы на прымус вядуць.
Вядуць да пажараў і бойкі,
Штурхаюць ілбомі пабіць,
А за тое ніякій патворца
Сваёй галавой не баліць.
Жыцьцё чалавечае крохкае
І тэрмін яго невялік,
Жыве чалавек, з болі квохкае,
Ды й затым вольна ў неба ляціць.
-24.03.16.
Свидетельство о публикации №116040501070