03. 04. 2016 Разважаю. Спадзяюся

Як мне здаецца, бел-чырвона- белы сцяг ужо хутка будзе ўзняты! Нядоўга і чакаць. У думках кожнага такая сьпее мара ... бо так жыццё негеглае ...дастала. І звычка жыць нам як у гета ўжо хутка кане ў Лету. Такі настрой на сёння ...баявы... Баюся, не знасіць мне галавы )))

Я - не адна! Са мною сонм народу. Сядзіць ,як я, які ў смуродзе. І пах нам гэты раз'ядае мозг. Губляем апетыт і ў думках усе будуем мост ... на захад , да людзей, якія ганарацца... Радзімай, Прэзідэнтам, урадам! А не баяцца іх ... )))

Я захапляюся! І гонар гэты сэрца грэе, лякуе мозг, дае надзею... Не ўсё згубілі мы яшчэ - падзеі кажуць за сябе... Расійскай акупацыі бо НЕ, жыццю такому НЕ і НЕ багне, вайне, у якую цягнуць і цябе , і мяне, Айчыну, будучыню нашу ... і я не страшу... Пратэсты сьпеюць... недзе ў глыбіне ...

Але ... наступным разам... пакуль не вельмі мой народ уражаны... Яшчэ не так абураны, каб распачаць ужо думаць і бачыць у жыцці такім абразу . Калі ўжо супраціў мы зладзім, каб назаўжды , адразу... Калі мы будзем ужо Разам ?


Рецензии