калi уздымемся
імпэтна пакідаючы сляды.
Зямля маўчыць, схаваўшая прарокаў
і волатаў уласнае крыві.
Зямля маўчыць,
а мужныя дзяды
пакінуты на паліцах у шафах,
на некранутых стэлажах архіваў,
у вылінялых куфарах у хатах.
Не праз самоту зараз ім тужліва -
тужліва праз сучасныя часы:
нябошчык за жывога больш жывы.
Так з форзацаў запыленых глядзяць
пытальна нерухомымі вачамі.
Яны стаяць. Усё яшчэ стаяць,
чакаюць.
калі ўздымемся.
мы з вамі.
Свидетельство о публикации №116040201004