Сьпi сонца маё мiлае!

Сьпі сонца маё мілае!
Хай сон твой берагуць
Анёлы белакрылыя,
На хмарках што жывуць!

Бо душы ў іх ласкавыя
Як і ў  самой цябе,
Ды абаронцы бравыя
Яны ў душы журбе!

І гора невядома ім,
Бо Бог яго не даў.
Нясуць яны ўцеху ўсім
Ў прызнанне добрых спраў.

Усім, хто душы шчасныя
У злым жыцці збярог
Прыносяць думы ясныя
І сонца на парог.

Твая душа цнатлівая
Так да спадобы ім,
Што зробяць каб шчаслівая
Была ты ўва ўсім!


Рецензии