Мае зоркi
Нікога больш, мароз, і поўня свеціць.
Навошта тут я? І чаму? Глядзець на вас прыемна,
Мае вы зоркі, лепшыя на свеце.
Чаму вы вабіце мяне? Ніяк не разумею.
Раней на вас увагі не звяртаў.
А зараз, верыце ці не, трымаю ўжо надзею,
Што буду ведаць вас па імені і ў твар.
Сузор'я дзіўныя мяне так захапляюць,
І я на вас глядзеў бы і глядзеў…
Але і шыя ные, рукі замярзаюць,
Хоць і развітваюся зараз – не хацеў.
Мае самотныя! Шкада, што я не з вамі.
Адзін я вас, нібыта, разумею.
Вы неаднолькавыя. Кожную пазнаю.
Заўсёды побач. Дзякуй за надзею.
17 лютага 2013 года, ноч, Яроміна.
Свидетельство о публикации №116040112027
Новых прыгожых вершаў ад душы.
Не так многа людзей, якія пішуць на нашай мове, на жаль...
З цяплом ды дабром!
Татьяна Цыркунова 11.04.2024 17:51 Заявить о нарушении
Александр Чепа 11.04.2024 21:25 Заявить о нарушении