Мой край беларускi
У сонечны ранак, ды ў дзень, што нягожы,
У вечар даждлівы, ды й у снежную ночку,
Мой край беларускі, мой мілы куточак!
Мой горад радзімы, з цудоўнейшым імям,
Не вельмі вялікая, родная Ліда,
За межамі знатна ты тэхнікай й півам,
Дый шчэ жыхарамі, народам імклівым.
Шмат талентаў свету даў горад маленькі,
Шмат простых людзей зарабляюць капейкі,
Аднак ад таго горад меней не стане,
Для іх самым лепшым, дый самым каханым.
Хоць росцяць дзяцей яны, як маюць грошы,
Дзе ж з гэткай капейкай быць зможаш харошым,
А нам усё кажуць, што усё у нас добра,
Прыедзьце, пабудзьце, патрацце мільёны!
Мой край беларускі, за што так з табою,
Так жорстка, так гнеўна, нібыта з чужою
Зямлёю, улада ізноў абышлася,
Мой край беларускі, цярпі, не здавайся!!!
Свидетельство о публикации №116033108757