Крыж Лазара Богшы

Ты чуеш, Айчына, як сын твой стаміўся
Ісці да цябе праз гады.
Ты сёння жывеш у нязведаных высях,
Твой вобраз не бачны святы.

А крыж Еўфрасінні ад Лазара Богшы,
Што скрадзены быў у людзей,
Сам д'ябал прадаў за шалёныя грошы,
Каб знішчыць намолены дзень.

Без крыжа спакою і шчасця не будзе,
Бо ён дабрыню ў сэрцы нёс:
Надзею дарыў і зямельцы, і людзям,
Ад бед ратаваў іхні лёс.

Сягоння я небу Айчыны малюся,
І Бога прашу аб адным:
Вярні ўсе святыні маёй Беларусі,
Каб памяць не сцерлі гады.

Малітва застыгла... На пахмурным небе
Маланкаю крыж узыйшоў...
Ён сёння народу Айчыны патрэбен,
Як вера славян да крыжоў.


Рецензии