Маёй мове
Не прадам,не згублю,не здраджу,
Пакуль сэрца маё рытміць.
Топчуць хай,чорнай сажай мажуць,
Падыму, абатру, дам жыць!
Не дам пэцкаць нязграбным зманам,
І смяяца ,дурнець уздагон.
Тых хто бачыць у ей “паганасць”,
Бы папер з Беларусі вон.
З кветкау-слоў напляту вяночкаў,
Бы раздаць на ўвесь прасцяг.
Ты мой дзень і святло ўночы,
Наш статут, карані і сцяг!
Свидетельство о публикации №116033007189
Ядвига Довнар 14.03.2018 16:20 Заявить о нарушении