Зорка шчасця

У нашым часе мітуслівым*
Спыніся. Памаўчы.
Зірні на жыта пералівы,
На зорку уначы.

Адна-адзіная іскрыцца
Над дубам векавым.
То зорка шчасця, Мілавіца.
Агнём сваім жывым

Запаліць сэрцы маладыя,
Спашле ім прыгажосць,
Прашэпча словы ім святыя:
--Каханне, людзі, ёсць!..

               мітуслівы -- суетливый


Рецензии
Марыя, прачытаўшы Ваш верш паверыш у тое, што каханне ёсць. Вельмі светлы верш.
Усяго добрага Вам.

Анатолий Уминский   01.05.2017 15:16     Заявить о нарушении
У каханне верыцца заўжды,
А асабліва ў нашыя гады.(У гады мае і Вашы).
Я жартую. Добрага дня Вам, светлы чалавек!

Мария Ючкович   02.05.2017 08:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.