Памяцi Нiла Гiлевiча

Апошні Народны паэт,
Хто дыхаў паветрам Айчыны
І нёс яе мовы імпэт,
Сягоння сыйшоў да спачыну.

Пакінуў нам творы ў стале,
Каб памяць не згінула ў часе,
Каб дух наш народны сталеў
І з песняй ягонай вянчаўся.

Паветра ад страты дрыжыць:
-- Ён будзе народным навекі!
Радкі, нібы думак крыжы,
Для нас не заплюшчылі вейкі.

Яны нас паклічуць туды,
Дзе воля, надзея, свабода...
Дзе подых надзей маладых
Брыняе ў пачуццях народа.

Слязой не адмераеш боль,
А страту не выкажаш словам --
Ён клікаў народ за сабой,
Каб здрады не зведала мова.


Рецензии