Я так баюся цябе турбаваць
А без цябе на душы адзінока
Ведаю я, табе рана ўставаць
Чую я гук спешных крокаў.
Чую, як стукае сэрца ў грудзях,
Калі чытаеш жаданыя словы
Б'ецца яно нібы злоўлены птах,
Што вырвацца с клеткі гатовы.
Прабач, маё сонца! Свяці мне далей
Каб сэнс у жыцці не згубіўся,
Каб я сярод роўных нямецкіх алей
Пра клён у Рудзе не забыўся!
Свидетельство о публикации №116033011421