Падляшша
Я не ведаю сам ні чаму, ні за што ...
Я ўсё роўна люблю. Мо' адсюль мае продкі
Толькі гэта мне ўжо не раскажа ніхто!
Я люблю гэты край, бо жылі тут ліцьвіны
Яны й далей жывуць тут штоночы, штодня
Толькі ў памяці згас след геройскай даўніны
Нарабілі граніц і мы ўжо не радня!
Праплываюць бары, касагоры, бярозкі
Сакавік на двары а ў душы нібы май
Стужкі новых дарог, абнаўлёныя вёскі
Праплывае чужы ды такі родны край!
Свидетельство о публикации №116033010939