Колеры лёсу
Чорная рэчка – яшчэ не адліга.
Шэрым жыццём даражыў нездарма,
Бо ў ім чытаў каляровую кнігу.
Па берагах неадчыненых выспаў
Хвалі маёй падсвядомасці б’юць,
Воклічы ўзнёслыя мрояў-турыстаў
Явы глынуць мне ніяк не даюць.
Брудная хмара – не пекла яшчэ.
Чыстае неба – яшчэ не нябёсы.
Дзесьці згубіў паміж дзён і начэй
Лёс, што саткалі бабуліны кросны.
Лёгкімі птушкамі думкі ўзлятаюць,
Каб дасягнуць недасяжных вышынь.
Больш іх ніхто на зямлі не ўтрымае –
З імі зыходжу ў нябесную плынь.
Змрочныя мроі – не прывід ужо.
Светлыя згадкі – ужо не рэальнасць.
Камень замест асвячоных крыжоў.
Месца надзеі займае фатальнасць.
Каб выйсці ў свет, праблукаўшы ў трох соснах,
Часам патрэбна амаль што жыццё.
Хай сабе шлях той не вельмі зайздросны –
Важна зрабіць там сваё адкрыццё.
21.03.2013
Свидетельство о публикации №116032706089
спасибо Вам за эти строки. можно утащить эпиграфом к себе на страничку?
Елена Евгеньева 23.10.2016 12:58 Заявить о нарушении