Маё жыццё, бы кнiга тая...

Маё жыццё, бы кніга тая,
Ляжыць перада мной адкрыта,
Падзеяў ветрык ліст гартае
І ўваскрашае, што забыта.

Мая сям'я, мая айчына
Дзяцінства і юнацтва край!
Прабачце мне, што вас пакінуў,
Як сэрца стукала "...кахай!"

Прабачце! Тут мае карэнні,
Якія не забыў нідзе,
Якія б ні былі здарэнні,
Ні ў радасці і ні ў бядзе.

Я помніў тыя казкі, песьні
Што колісь мама напявала
І крыгаходы на прадвесні
Вянкі і гульні на Купала

Мільгалі дні, мільгалі мілі,
Як кветку-папараць шукаў...
А ў снах завеі галасілі
І веяў водар родных траў.

Я на чужыне жыў табою,
Мой паўзабыты родны кут
Тваёю песеннай душою
Ты ратавала ад пакут.

Ты ратавала роднай мовай,
Калі мне не хапала слоў,
Ты сэрца сагравала знову,
Калі замерзнуць быў гатоў!

І побач ты была са мною,
Мой кожны на чужыне крок,
Тым малахітам воч вясною,
І вабнай постаццю жанок!

Мая зямля, мая матуля,
Дзе ў хвойніку ля ціхай Начы
Мне адлічыла век зязюля
На боль багаты і на ўдачы!

І вось сабраў я мае песьні,
І досьвед мой і сэрца боль
І я прашу цябе балесьне
Прабач і быць с табой дазволь!

С табой каб вечар сустракаць
І, калі дасць Бог, то і ранак
Каб мовай маці  апяваць
Цнатлівасць родных свіцезянак!

Каб памагчы пазбыцца гора,
Пазбыцца раку на зямлі
К табе прыйшоў! Шкада не скора
Дарогі ў родны карай вялі.

І вось стаю я ля парога
Часцінкай кожнай цела рад,
Што к шчасцю доўгая дарога
Мяне дамоў вядзе назад!


Рецензии