М р ус м жывому сяму

Вясенні капеж-спявае глушец
Калыхаюцца ”сны,, на ліловых палях
Паусюль прыгажость , нават смутку канец
Гулка пчолы гудуць у вуллях.
Чуецца крык ў каго песні няма
У начы громка вухкаюць совы
Вось птушыны канцэрт і любоўны раман
І пяюць яго гулка , няроўна.
Лепшы спеў салаўя у Белавежы
Арнітолагі далі дабро
Я не чуў салаўя із-за межаў
За свайго ж , пастаю гарой.
Канюкі , змеяжэры лунаюць
Над балотамі і паплавам
Маё сэрца ў вялікім адчаю
Пра цёплы падман душа рае.
А сонца у раннім тумане
І пахучы аір якім сёмуха сцеліць  падлогу
Такі чысты абшыр , такі мудры абшыр
Растварае знямогу , трывогу.
Безліч птушак вакол
Птушанят навыводзіў крумкач
Вось вясенні прыкол
Не узгадаеш гукі хоць плач.
Як гатычныя храмы – бары
Калоны ствалоў – пад неба
Любуйся  ,з  імі гавары
Бо маеш у гэтым патрэбу.
Змрочнасць і ёссць дзікаватасць,
Аднатоннасці тут няма
Усё прынімаецца ў радасць
Зменіць цёплае лета – зіма.
Захапляе кожны пейзаж
У колер жоўты фарбуе восень
Пушчы рыжым , чырвоным намажа
Да сябе у госці запросіць.
Залатым забліскае агнём
І пурпурную кіне хусціну
Знікне зелень злясоў і палёў
Сваю медзь ім на шэю накіне.
Стогне пушча пад кліч журавоў
У небе статак гусей , лебядзёў
Дык чамуж так кранае ізноў
Да пісання цяжкая любоў.
А пісаць пра што , да усё роўна
З верша хочацца дзень пачаць
Шчэ і на мове сваёй безумоўна
Чамусці не ахвота маўчаць.
Мару я пра вялікае цуда
Цягне мудры алень прыгажосць
Свой ратуе рахманы народ
Станем людзмі і будзем
На яго любавацца што год.
Зберажом нашы старыя вежы
І зуброў і сваю чалавечнасць
Мы народ працавіты не з лежняў
Сатварым прыгажосці вечнасць.
Мір усім і жывому усяму
Зямля наша небыта пушча
Як дзянёк гэты закрануў
Не згадаў на кафейнай гушчы.


Рецензии