Што нам для шчасця трэба?

Для шчасця нам ня многа трэба:
Каб нанач дах над галавой
А ў росны ранак сонца з неба
І позірк зіхатлівы твой!

Для шчасця нам не трэба многа:
Каханую б  сустрэць не ў сне,
Каб к сэрцам пралягла дарога
Жарсці якая не міне.

Не трэба  многа ў жыцці нам:
Пад мірным небам родны дах
І ў будучыню каб адзіны
Знайсці надзейны, добры шлях!


Рецензии