Што нам давялося у час той вайны

Паслухай, дачушка,
Ды  лепш запiшы,
Што нам давялося,
У час той вайны.

Я добра усе помню,
Хоць быу i малы:
Гарачае лета
Стаяла тады,

Ля нашае вескi
Машыны раулi
I чорныя вопраткi
Iшлi у двары.

Iшлi яны смела,
Закасаушы рукавы,
Як быццам  былi –
Ужо  гаспадары.

Я потым даведауся -
Эсэсауцы гэта былi.
Яны нас кiдалi,
Нiбы-та мячы.

Каго за каунер,
Каго за нагу
I моучкi мы вылi,
Трываючы боль.

Задумалi з хлопцамi
Мы збегчы у лясы,
Што чорнай сцяною
За вескай раслi.

Ды усiх нас паймалi-
Аблавай вялi,
У веску прыгналi
I у вуха крычалi,

Што будуць страляць,
Як будзем маучаць:
Дзе нашы салдаты
I дзе iх шукаць?

А нашы матулi -
Усе рукi ламалi,
Бо ужо расстраляны
Былi партызаны.

Жывымi гарэлi
У самалетах пiлоты
I падалi дзесьцi
У нашы балоты.

Не раз мы iх потым
Шукалi падросшы,
Ды згiнули дзесьцi
Iх белыя косцi,

Напэуна, i сення
Ня ведаюць мацi,
Дзе  родна крывiнка
Узрастае былiнкай

Мы хутка сталелi
Без дзiцячвй забавы,
Бо немцы шалелi
Ад страшнай забавы:

Вескi палiлi,
Людзей у стадоле,
Молодзь губiлi
У страшнай няволi.

У кожнай сямейцы
Кагосьцi забралi,
Як дрэвы валiлi -
У нямеччыну гналi.

Чатыры гады -
Трывалi бяды.
Чатыры гады -
Пад смерццю жылi.

Чатыры гады
Верылi мы –
Узыдзе яна -
Пераможца-зара.

Перамога прыйшла
Усiх не вярнула яна -
Дзесьцi i сенне
Ляжаць на чужбiне.

Дай Божа, жыцця,
Каб нiколi, дзiця,
Не узнiкла яна -
Праклятая вайна.

Каб тых памяталi,
Што у зямлю паляглi,
Каб нiдзе i нiколi
Фашысты галавы не узнялi.


Рецензии