Дзякуй, Божа, табе
Што збярог ты яшчэ
Дарагiх тых людзей,
Што патрэбны так мне.
Што шчаслiвая я,
Бо бацькi у мяне,
Яшчэ молюць цябе
За грахi усе мае.
Сем дзясяткау ужо
Мае мацi мая,
Але робiць усе,
Нават кросначкi тчэ.
Хоць i ножкi яе -
Болеем моцна баляць,
Ды бяжыць у лясок,
Каб грыбочкау сабраць.
Калi ягадкi дзе
Выглядаюць з лiсток -
Яна iх сабярэ,
Не паклаушы у раток.
Хоць i сонца пячэ,
Ды хлябочак не жне,
Бо каторы гадок
Не трымала сярпок.
У маладыя гады -
Спiну гнула з рання
I да цемнай начы,
Бо расцiлi дзяток -
Iх пяцера было.
Бог забрау у iх адно.
I магiлка яго,
А нiколi, нiколi
Травой не урасце,
Бо зауседы яна
Прыбiрала яе,
Ды у прыдачу яшчэ -
Хто забыу пра свае.
Век бяжыць, не сядзiць,
Штосьцi знойдзе сабе,
Каб занятаю быць,
Штось рукамi рабiць
I за кожны дзянек
Дзякуй Богу спяшыць
У царкве гаварыць.
Дзень Вялiкi iдзе -
Значыць будуць у яе:
Пiрагi на стале,
Ды парадак у хляве.
А мой бацька яшчэ - нестары,
Бо душою зусiм малады.
Хоць на свеце жыве
За восiм дзесяткау ужэ.
Яшчэ годзiк таму:
Сам за плугам хадзiу
I касу маладзецкi трымау,
Ды кабылку у вазок запрагау.
Ен жа майстра у нас -
Рэдка знойдзеш такiх,
Бо сякеру трымау
З дзевяцi ен гадкоу.
Колькi ен змайстравау
Людзям добрым дамоу.
А каб цепла было -
Печы клау заадно.
Калi вокны згнiлi,
Цi вядзерца няма,
Збiраць масла пара -
Бойку к бацьку нясi
Ен наладзiць усе.
Санi можа зрабiць,
З лыка кораб сплясцi
I з лазою у ладзе -
Жоуты кошык стаiць
У мяне на стале.
Хоць стары ен ужо -
Ды разумны такi,
Што iдуць да яго
Маладыя мужы,
Каб параiцца з iм
Калi трэба чаго.
Дзякуй, Божа, табе
За тых родных людзей,
Бо нам, дзецям, яны -
Так патрэбны яшчэ.
Свидетельство о публикации №116032205119