Будзе доля у нас другая
Дзе не глянеш, злыя людзі
Свет у нас паганы:
Сэрца крыўдаю забіта
Краваточаць раны.
Раны гэтыя, зладзеі
Людзям прычынілі,
Растапталі ўсе надзеі,
Душу ім згубілі.
Што з дзяржавай баламуты,
Нашаю зрабілі
Усё заслалі ценем смуты
Пра людзей забылі
Усе водку пъюць і кураць
Колюцца ў вену
Ніхто Бога не баіцца
Мора пакалена
Раздзяліліся ўсе людзі
На багатых, бедных
У запусценні ўсе вескі
Няма дзянькоў светлых
Пройдзе час, паверце людзі
Усе перажывецца, -
І за здзекі над народам
Ім – ускалыхнецца
Ізноу сонца ўзыграе
Сябр сябра палюбіць,
Будзе доля ў нас другая
Бог нас прыгалубіць
Свидетельство о публикации №116032211027