Сала

Каб надзея не згасала,
І агнём зіхцелі вочы --
Ем штодня я, браткі, сала,
Бо да сала я ахвочы.

Сала я салю і перчу,
Пасыпаю зверху кменам.
На патэльні скваркі ў печы
Ружавеюць дружна, смела.

Сала з бульбай і гуркамі --
Гэта смак стары, вясковы.
Ён сяброў за стол гукае,
Каб ніхто не зведаў стомы.

Яго смак разносіць вецер,
Нібы добрую навіну.
З салам добра жыць на свеце --
Без яго я зразу згіну.


Рецензии