Радзiма i творчасць
Звіваю рыфмы, надзеі, мары,
Каб верш быў чысты, прыгожы, белы,
Стаяў з Радзімай заўсёды ў пары.
Яна пачуе, як сэрца б'ецца,
Як позірк вольны прастор кранае:
Там рыфма кружыць і песня льецца,
Нібы з крыніцы вада жывая.
Мне без Радзімы не трэба вершы.
Мне без Радзімы не трэба гукі.
Яна -- настаўнік і сябар першы,
Што даў аловак калісьці ў рукі.
Я тым алоўкам кранаў паперу,
Выводзіў словы нябёсаў сініх,
Бо вершы -- сімвал святое веры,
Які дае нам для думак сілы.
Свидетельство о публикации №116032102005