Белым-белая зiма

Белым - белая  зiма
Завiтала да сяла.
Цеплы футры без граша
Раздарыла усiм яна.

Мехавыя хустачкi дамы
Атрымалi ад зiмы.
I мiргаюць нам яны -
Што  марозы не страшны.

Атрымалi i платы
Белы шапкi- вушанкi,
Цепла будзе у маразы -
Завязаны усе шнуркi.

I стаяць яны у снягу,
Быццам хлопцы на катку.
Што чакаюць- па свiстку,
Каб пабегчы  па лядку.


Рецензии